Сайт «Русь маладая» анансуе, што 17 лістапада ў канферэнц-зале гатэля «Беларусь» у Мінску адбудзецца сустрэча з расійскім «экспертам, пісьменнікам Мікалаем Старыкавым».

45-гадовы Мікалай Старыкаў — гэта блогер і публіцыст. Ён аўтар шматлікіх канспіралагічных кніг і артыкулаў, якія гісторыкі-рэцэнзенты ахарактарызавалі як «ілжэнавуку». На яго звярталі мала ўвагі, пакуль ён не стаў адным з ідэолагаў захопу Крыма. У сваіх артыкулах ён таксама патрабаваў далейшага расчлянення Украіны.

Ва Украіну ён, дарэчы, прыязджаў за год да падзей у Крыме і на Данбасе. Ягоную сустрэчу ў Кіеве сарвала моладзь — аратара засвісталі, сталі скандаваць «Ганьба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?