Украіна папярэдне дамовілася з Кітайскай Народнай Рэспублікай аб закупе для патрэб Паветраных сіл Украіны вучэбна-баявых самалётаў Hongdu L-15. Галоўнай умовай здзелкі з'яўляецца лакалізацыя зборкі баявых машын ва Украіне, пішуць украінскія СМІ.

Як паведамляецца, штурмавікі Hongdu L-15 былі распрацаваны сумесна з расійскім ОКБ Якаўлева і абсталёўваюцца рухавікамі ўкраінскай вытворчасці.

«Першапачаткова вытворчасць збіраліся запусціць ужо ў 2016-м, але працэс крыху подвіс», — піша адэскі сайт «Думская».

Вырабляць L-15 плануюць на Адэскім авіяцыйным заводзе, магутнасці якога наросцяць з дапамогай кітайскага боку. 

Звышгукавы самалёт L-15 — ліцэнзійная копіяй найноўшага расійскага вучэбна-баявога Як-130. Самалёт прызначаны для падрыхтоўкі пілотаў-знішчальнікаў, але можа выкарыстоўвацца ў якасці лёгкага штурмавіка.

Рухавікі АІ-222-25Ф выпускае завод «Матор-Січ» (Запарожжа). Па манеўранасці L-15 знаходзіцца на ўзроўні знішчальнікаў трэцяга пакалення, па скорапад'ёмнасці не саступае амерыканскаму F-16. Самалёт здольны разганяцца да 1715 км/г, яго практычная столь складае 16,5 км, баявы радыус — 550 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0