5 снежня Расія запусціла два спадарожнікі з касмадрома Плясецк. У суботу расейскія СМІ паведамілі, што выведзеныя спадарожнікі выйшлі на сувязь і функцыянуюць нармальна, яны былі прынятыя на кіраванне. Аднак у нядзелю расейскія СМІ паведамілі, што ўзніклі праблемы з адным з двух апаратаў. Паводле папярэдніх звестак, ён не аддзяліўся ад разгоннага блока ракеты.

Прычым пакуль незразумела, які менавіта з двух спадарожнікаў не аддзяліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0