Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у звароце да нацыі, што ЗША знішчаць групоўку «Ісламская дзяржава», а таксама іншыя арганізацыі, якія спрабуюць нанесці шкоду краіне. «Пагроза тэрарызму рэальная, але мы з ёй справімся», — запэўніў Абама ў панядзелак, 7 снежня.

Разам з тым ён заклікаў зрабіць больш жорсткім кантроль за набыццём зброі, падкрэсліўшы, што гэта з'яўляецца «пытаннем нацыянальнай бяспекі».

Амерыканскі прэзідэнт назваў напад у Каліфорніі, у Сан-Бернардзіна (у выніку якога загінулі 14 чалавек і 17 атрымалі раненні) «актам тэрарызму». Ён адзначыў, што няма доказаў таго, што дзеяннямі злачынцаў кіравалі замежныя групоўкі, заявіўшы, што ФБР працягвае збор фактаў па гэтай справе.

Паабяцаўшы, што ЗША працягнуць барацьбу з ІД, Абама запэўніў, што Вашынгтон не будзе праводзіць у Сірыі сухапутную аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?