4 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па сітуацыі на ААТ «Камволь». Як вынікае са словаў кіраўніка дзяржавы, за дзень да гэтага ён мусіў нанесці візіт на прадпрыемства, але ў апошні момант адмовіўся ад такой ідэі. Чаму?

«Не паехаў, таму што міністр пачаў займацца там ашуканствам. І для таго, каб паказаць на працягу аднаго-двух дзён работу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрна, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а пасля ад'езду прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каго ж ён меў на ўвазе?

Выглядае, што гаворка ішла ўсё ж не пра міністра прамысловаці Віталя Воўка, які прысутнічаў на нарадзе.

«Камволь» – гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі ў Беларусі. Прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні канцэрна «Беллёгпрам», які наўпрост падпарадкоўваецца Савету міністраў, а не Міністэрству прамысловасці.

Таму, хутчэй за ўсё, гаворка вялася пра кіраўніка «Беллёгпрама» Мікалая Яфімчыка.

Кіраўнік «Беллёгпрама» Мікалай Яфімчык (справа).

Кіраўнік «Беллёгпрама» Мікалай Яфімчык (справа).

Хто ж ён такі? Яфімчыку 55 гадоў, ён родам з Салігорскага раёна. Ад 2003 года ён узначальваў прадпрыемства «Купалінка». Канцэрн «Беллёгпрам» Яфімчык узначальвае ад сакавіка 2014 года.

Тэму «Камволя» Лукашэнка падымае ўжо далёка не першы раз. У 2013 годзе Лукашэнка прыязджаў на прадпрыемства, а сёлета ў ліпені праводзіў яшчэ адну нараду. Аднак, як бачым, справа з мадэрнізацыяй прадпрыемства пакуль не надта рухаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?