Міністэрства фінансаў ЗША ў аўторак пашырыла сектаральныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх кампаній і іх даччыных структур з-за сітуацыі ва Украіне. У апублікаваным пераліку апынуліся і беларускія «дочкі» Сбербанка і Банка ВТБ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінфіна ЗША.

Пад абмежаванні патрапілі ВТБ24, «Сбербанк» і Банк ВТБ і іх даччыныя структуры ў Беларусі і Украіне, а таксама сэрвіс плацяжоў «Яндэкс.Грошы», Галс-Дэвелопмент, Навікомбанк і іншыя.

Акрамя гэтага пад санкцыі трапілі шэраг палітыкаў і топ-менеджераў. 

Таксама ў спіс трапілі ўкраінскія палітыкі, як ЛНР, так і ДНР, былы міністр адукацыі і навукі Украіны Дзмітрый Табачнік, былы кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка.

Таксама ў санкцыйных спісе апынуўся шведскі адвакат Свен Ольсан, які, па некаторых дадзеных, быў звязаны з кампаніяй Gunvor Генадзя Цімчанкі.

У ліпені пад санкцыі ЗША трапілі структуры «Роснефці» і ВЭБа, Іжэўскі механічны завод, «Канцэрн Іжмаш», холдынг МАКА, некалькі аб'ектаў у Крыме. Пад раздачу трапіў і беларускі Банк БелВЭБ.

Па факце гэтыя «дочкі» і да сённяшняга моманту не маглі прыцягваць доўгатэрміновае фінансаванне і размяшчаць акцыі ў ЗША, з'яўляючыся даччынымі структурамі якія трапілі пад санкцыі кампаній. Аднак Мінфін вырашыў і іх ўнесці ў санкцыйных спіс, каб паменшыць верагоднасць ўхілення ад санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?