Протаіерэй Усевалад Чаплін вызвалены ад пасады кіраўніка сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу. Сам Чаплін адмовіўся ад каментароў.

На сайце інфармацыйнага аддзела РПЦ гаворыцца, што ў Царкве гэты аддзел вырашылі аб'яднаць з аддзелам Чапліна і стварыць новы аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. Яго ўзначаліў Уладзімір Легойда, які раней кіраваў інфармацыйным аддзелам.

Усевалад Чаплін па сутнасці быў афіцыйным прадстаўніком РПЦ з 2009 года. Ён заўсёды даваў каментары СМІ па самых рэзанансным падставах. Чаплін заклікаў змяніць «цынічныя» і «карумпаваныя» эліты ў Расіі; ажыццявіць ідэалы Святой Русі і халіфата, а таксама патрабаваў для праваслаўных галоўнай ролі ў прыняцці рашэнняў у краіне.

Чаплін з'яўляецца настаяцелем маскоўскага Храма Свяціцеля Мікалая на Трох Гарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?