Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі заявіў, што ўсе ўзятыя падкантрольнымі яму сіламі ў палон украінскія вайскоўцы будуць адпушчаныя дадому.

«Напярэдадні і ў гонар Раства Хрыстова — я даў указанне: адпусціць дадому палонных-вайскоўцаў УСУ [Узброеных сіл Украіны], якія знаходзяцца на тэрыторыі ЛНР», — гаворыцца ў заяве Платніцкага, якое цытуе «Луганскі інфармацыйны цэнтр».

Абмен палоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх» паміж канфліктуючымі бакамі на ўсходзе Украіны ў адпаведнасці з Мінскімі дамовамі з'яўляецца адной з абавязковых частак урэгулявання канфлікту.

Напярэдадні новага года дзеянне Мінскіх пагадненняў было падоўжанае на 2016 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?