Вы думаеце толькі дробныя прадпрымальнікі на мяжы спынення дзейнасці? Вось вам прыклад з іншай галіны — мастацкай. Пачытайце паведамленне з урадавага сайта БЕЛТА:

«Прысуджэнне Прэзідэнтам прэміі «За духоўнае адраджэнне» калектыву Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі абавязвае яго і далей працаваць на карысць культуры. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар НММ Уладзімір Пракапцоў. «Прысуджэнне гэтай узнагароды напярэдадні новага 2016 года, які ў Беларусі абвешчаны Годам культуры, — гэта ацэнка шматгадовай працы ўсяго нашага калектыву. Але ў той жа час прэмія абавязвае нас працаваць і далей, ствараць новыя праекты, каб у музей прыходзіла як мага больш наведвальнікаў, у тым ліку замежных турыстаў. Нацыянальны мастацкі музей сумесна з іншымі ўстановамі культуры працягнуць працаваць над фарміраваннем турыстычна прывабнага іміджу Беларусі», — запэўніў Уладзімір Пракапцоў. «Вельмі ўдзячны кіраўніцтву краіны за гэтую ўзнагароду. Будзем працаваць яшчэ больш актыўна, каб і наш музей, і музейны квартал, які будуецца пад патранатам Прэзідэнта, сталі вядомымі не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.

А што, калі б прэмію «За духоўнае адраджэнне» не далі Мастацкаму музею, усё, стаў бы ён працаваць менш актыўна ці закрыўся б?

Таталітарная дзяржава спараджае таталітарны менталітэт і ў чыноўнікаў ад культуры.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?