У Малдове на закрытай начной цырымоніі прыведзены да прысягі новы ўрад, паведамляюць мясцовыя СМІ і прэс-служба прэзідэнта.

На пасаду прэм'ер-міністра такім чынам заступіў Павел Філіп, кандыдатура якога стала прычынай буйнамаштабных пратэстаў малдаўскай апазіцыі.

Як паведамляецца, на цырымоніі прыняцця прысягі прысутнічаў прэзідэнт краіны Мікалай Цімафці. «Новы кабінет, сфармаваны пасля доўгага перыяду палітычнай нестабільнасці, зможа вывесці краіну з крызісу», - цытуе заяву прэзідэнта агенцтва ТАСС.

Незадоўга да гэтага з'явіліся паведамленні аб тым, што абстаноўка вакол малдаўскага парламента, куды ў сераду ўвечары прарваліся пратэстоўцы, стабілізуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?