Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

22 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць халодная вільготная паветраная маса, якая паступае са Скандынавіі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пройдзе невялікі снег. Месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -11..- 17°С, пры праясненнях -18..- 23°С; максімальная днём -5..- 10°С, па паўночным усходзе месцамі да -12°С. Атмасферны ціск будзе расці.

У наступныя двое сутак, 23—24 студзеня, надвор'е ў Беларусі абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы.

23—24 студзеня пераменная воблачнасць. У асобных раёнах невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -15..- 22°С, месцамі -23..- 27°С, максімальная днём -8..- 13°С, месцамі -14..- 17°С; па паўднёвым захадзе ноччу -9..- 14°С, днём -4..- 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?