Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — + 2°С, максімальная днём -1 — + 4°С.

У нядзелю, 21 лютага, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — + 2°С, максімальная днём -2 — + 5°С, па паўднёвым захадзе да + 8°С.

У сталіцы ў выходныя будзе воблачна з праясненнямі. Прагназуюцца невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ў суботу мінімальная ноччу 0 — -2, максімальная днём каля 0. У нядзелю тэмпература нязначна падвысіцца: мінімальная ноччу -1 — -3, максімальная днём +1 — +3.

У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм і цёплых атлантычных паветраных мас, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, тэмпература пачне павышацца

У панядзелак часам ападкі - мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай па ўсходзе слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2°С па паўночным усходзе да + 6°С па паўднёвым захадзе; максімальная днём +2 + 8°С, па паўднёвым захадзе да + 10°С.

Згодна з папярэднім прагнозам зіма скончыцца сакавіцкім надвор'ем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?