25 лютага ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°С, максімальная днём 0.. + 5°С.

Атмасферны ціск будзе слаба расці.

26 лютага захаваецца ўплыў паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°С, максімальная днём 0.. + 5°С.

27 лютага тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пераважна пад уплывам вобласці павышанага ціску, і толькі на паўднёвым усходзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, па поўначы месцамі да -10°С, максімальная днём 0.. + 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?