Апеляцыйная інстанцыя Мінгарсуда не задаволіла скаргі «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава.

Прысуды ім, якія ў канцы студзеня вынес Фрунзенскі суд, засталіся ў сіле. Жаромскі мусіць сплаціць штраф у 50 базавых велічынь, Пякарскі — 40, Касінераў — 30 базавых.

У 2015 годзе «графіцісты» намалявалі на сцяне закінутага будынка і плоце былой вайсковай часці лозунгі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці. Яна ўжо ідзе». Таксама ў Мінску яны закідалі лямпачкамі з фарбай сацыяльныя білборды з выявай міліцыянтаў. Адвакаты даводзілі суду, што дзеянні «графіцістаў» трэба было кваліфікаваць як дробнае хуліганства і разглядаць іх у адміністрацыйным, а не крымінальным судзе.

Ці будуць Жаромскі, Пякарскі і Касінераў далей абскарджваць прысуд, невядома. Сёньня на разгляд скаргаў яны не зьявіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?