Пра небяспеку ўтварэння на дарогах краіны галалёдзіцы паведаміў учора Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр і прэс-служба МНС.

Сёння раніцай у Мінску было мінус 3.

У ДАІ рэкамендуюць кіроўцам улічваць складаныя ўмовы надвор'я. Перш чым выехаць на трасу, неабходна пераканацца ў адпаведнасці стану гумы умовам дарожнага пакрыцця. Пры руху неабходна выконваць хуткасны рэжым, кіраваць транспартным сродкам асцярожна, улічваючы пры гэтым інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, у прыватнасці бачнасць ў кірунку руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0