Камітэт дзяржаўнай бяспекі прад'явіў абвінавачванне фігурантам, затрыманым разам з беларускім бізнэсменам Юрыем Чыжом. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«Прад'яўлена абвінавачанне астатнім пяцярым затрыманым — па тым жа артыкуле», — сказаў Дзмітрый Пабяржын.

Камітэт дзяржбяспекі на днях прад'явіў бізнэсмену абвінавачанне па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Усе абвінавачаныя знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?