На працягу доўгага часу ва Украіне функцыянаваў сервер, які кіраваў маштабнай сеткай для рассылання спаму. Бот-сетка была сфарміраваная з узламаных сервераў цэлага шэрагу прыватных ўкраінскіх і замежных кампаній, заражаных шкоднаснай праграмай Linux/Mumblehard. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Колькасць такіх сервераў вар'іравалася ў розныя прамежкі часу і, па стане на сакавік 2016 года, знаходзячыся ў 63 краінах свету, складала каля 4000, 33 з якіх — украінскія.

Зламыснікі маглі аддалена выконваць каманды на заражаных серверах, атрымліваць несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая імі апрацоўвалася, і несанкцыянавана выкарыстоўваць іх вылічальныя рэсурсы.

Усё гэта, уключна з масавым распаўсюджваннем паведамленняў электрасувязі без папярэдняй згоды адрасатаў, прыводзіла да ўцечкі інфармацыі. Акрамя таго, наносіла матэрыяльныя і рэпутацыйныя страты, паколькі IP-адрасы заражаных сервераў траплялі ў розныя чорныя спісы.

«Сервер кіравання бот-сеткай Mumblehard, адміністраваны расійскімі спамерамі, быў знойдзены ў паўднёвых рэгіёнах краіны», — паведамляюць у кіберпаліцыі.

Цяпер прынятыя меры па ліквідацыі кіберпагрозы і вышуку датычных да злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?