Кааліцыя падтрымала прызначэнне цяперашняга спікера парламента Уладзіміра Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гройсмана Дзмітрый Сталярчук.
«Кааліцыя толькі што абсалютнай большасцю падтрымала кандыдатуру Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра», — напісаў ён у сваім Twitter.
Яшчэ адным галасаваннем, па словах Сталярчука, кааліцыя падтрымала ўзгоднены склад новага ўрада.
Таксама кааліцыя падтрымала кандыдатуру Андрэя Парубія на пасаду спікера парламента, а Ірыны Герашчанка — на пасаду першага віцэ-спікера.
0
0
0
0
0
0