Сёння ў Мінску праходзіць чарговы «Спеўны сход», прысвечаны беларускім песням першай паловы XX стагоддзя. Сярод іншых на ім плануюць праспяваць «Пагоню» Багдановіча і «Магутны Божа» Арсенневай.
20.40
Пад канец мерапрыемства ўдзельнікі яшчэ раз заспявалі «Пагоню» разам з «Уніяй».
20.15
Спявае «Унія».
20.00
Праспявалі «Магутны божа», цяпер спяваюць «Мы выйдзем шчыльнамі радамі».
Адзін з «ціхароў» вярнуўся, стаіць сумуе.
19.30
Арганізатары спадзяваліся сабраць тысячу чалавек. На дадзены момант у прасторы «Верх» каля 200 удзельнікаў.
19.20
На пачатку мерапрыемства ў натоўпе былі заўважаныя двое «ціхароў» з камерай. Яны зрабілі некалькі здымкаў і сышлі.
0
0
0
0
0
0