Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падчас наведвання Ватыкана паведаміў Папу Францішку, што вымушаны быў пачаць рэгулярна ўжываць лісце кокі ў сувязі з праблемамі са здароўем.
У Балівіі і суседніх краінах — Перу і Аргенціне — жаванне лісця кокі, з якіх вырабляюць какаін, — даўняя традыцыя, якая налічвае тысячы гадоў.
Аднак у Балівіі жаванне лісця ніяк не звязваюць з наркатычнай залежнасцю і наогул не лічаць шкоднай звычкай, сцвярджаючы, што гэта дапамагае лепш пераносіць умовы высакагор'я.
Прэзідэнт Эва Маралес, які ў мінулым быў фермерам і вырошчваў кусты кокі, актыўна падтрымлівае традыцыйнае выкарыстанне какаінавых кустоў.
ААН рэгулярна крытыкуе ўлады краіны за легалізацыю промыслу гэтай расліны.
У мінулым годзе, калі Папа Рымскі здзяйсняў паездку па краінах Лацінскай Амерыкі, многія СМІ задаваліся пытаннем, ці будзе ён ўжываць лісце кокі, каб справіцца з горнай хваробай. Пасля паездкі Папа паведаміў, што не ўжываў іх.