Samir Bol/Zuma/Globallookpress.com

Samir Bol/Zuma/Globallookpress.com

У выніку атакі баевікоў з Паўднёвага Судана на захадзе Эфіопіі загінулі 208 чалавек. Яшчэ 75 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе The Guardian. Таксама нападнікі скралі 108 дзяцей. Зараз узброеныя сілы краіны праводзяць пошукі тэрарыстаў, якія ўчынілі масавыя забойствы.

Напад адбыўся ў раёне горада Гамбела, які знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад мяжы з Паўднёвым Суданам. У гэтым рэгіёне пражывае каля 284 тысяч уцекачоў, якія пакінулі Паўднёвы Судан у пачатку грамадзянскай вайны.

Сутыкненні ў Паўднёвым Судане, заснаваныя на палітычнай і міжэтнічнай глебе, пачаліся ў сярэдзіне снежня 2013 года. У канфлікце ўдзельнічаюць народнасці дзінка і нуэр. Прэзідэнт Салва Кіір, які з'яўляецца прадстаўніком народнасці дзінка, тады заявіў, што ў краіне адбылася спроба дзяржаўнага перавароту, і абвінаваціў віцэ-прэзідэнта Рыека Машара ў яго арганізацыі.

Паўднёвы Судан з'яўляецца самай «маладой» на Зямлі дзяржавай. Яго незалежнасць была абвешчана ў ліпені 2011 года па выніках рэферэндуму. Галасаванне паклала канец грамадзянскай вайне паміж урадам і Народна-вызваленчым рухам Судана, якая працягвалася 22 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?