Старонка пра Дар’ю Домрачава на сайце Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» была выдаленая ў другой палове дня 3 мая. Справа ў тым, што ўвагу карыстальнікаў інтэрнэту прыцягнула інфармацыя, што алімпійская чэмпіёнка праходзіць службу ў спартыўнай камандзе КДБ.
Мы патэлефанавалі ў БФСТ «Дынама», каб спраўдзіць, чаму ж гэтая старонка выдаленая. «Бо інфармацыя не абноўленая, састарэлая. На сённяшні дзень Дар’я Домрачава не з’яўляецца членам спартыўнай каманды КДБ», — паведаміў «НН» начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў «Дынама» Сяргей Шаўчэнка.
Раней прайшла інфармацыя, што Герой Беларусі, біятланістка Дар’я Домрачава праходзіць службу ў КДБ і мае званне старшага лейтэнанта.
0
0
0
0
0
0