Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце па дзяржзакупках у Беларусі Іcetrade.by. Арыенціровачны кошт стварэння 343 тэлепраграм — 3,3 млрд рублёў. Крыніцай фінансавання з’яўляецца мясцовы бюджэт.

Упраўленне ідэалогіі замаўляе тры праграмы «40 минут с губернатором». Паводле апісання, гэта грамадска-палітычная аналітычная праграма — дыялог старшыні Брэсцкага аблвыканкама з журналістам па «найбольш актуальных напрамках жыццядзейнасці рэгіёна за мінулы месяц».

«Утренний эспрессо» — інфармацыйна-пазнавальны тэлечасопіс. Прадугледжаны выхад 130 праграм. Тэматыка: «самыя свежыя і актуальныя навіны Брэстчыны, агляд рэгіянальнай прэсы, сацыяльныя, культурныя і пазнавальныя рубрыкі ў фармаце інфармацыйнага штодзённага тэлечасопіса».

«Прайм-тайм» — прадугледжаны выхад 26 грамадска-палітычных праграм у прамым эфіры. Тэматыка: «абмеркаванне актуальных тэм, якія хвалююць розныя пласты насельніцтва». Хранаметраж: 45 хвілін.

«Детское время» — 9-хвілінная пазнавальная праграма для дзяцей, «якая дапамагае выхаванню самаідэнтычнасці маленькіх гледачоў шляхам знаёмства іх з гісторыяй, культурай Брэстчыны ў гульнявой форме». Запланаваны выхад 184 праграм.

Мова перадач — руская і беларуская.

Выключэнне — дыялог з губернатарам, які павінен ісці на рускай мове… 

Сярод умоў тэндару: тэлевізійная трансляцыя мусіць быць забяспечана ў лічбавым фармаце і зона вяшчання пакета рэгіянальных праграм павінна ахопліваць не менш за 80 % насельніцтва Брэсцкай вобласці. Відавочна, адзіны, хто можа выканаць гэтыя ўмовы і выйграе тэндар — «Тэлерадыёкампанія «Брэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?