— Я не магу абараняць людзей, якія, на нашу думку, не могуць знаходзіцца ў органах унутраных спраў. Я пра гэта казаў заўсёды. Чалавек, які сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення, калі ён «у пагонах», гэта адразу цывільны чалавек.

Міністр запэўніў: такую «ўнутраную палітыку ачышчэння» ведамства будзе праводзіць і далей — «незалежна ад рангаў і чыноў».

Увечары 20 лютага на Маскоўскім праспекце ў Віцебску Артур Я. і яго дзяўчына Аліна Б., кіроўца Toyota, затрымалі за рулём Hyundai Sonata п'янага начальніка РАУС, забралі ў яго ключы ад машыны і выклікалі ДАІ.

Гэтую сітуацыю палкоўнік Сяргей Сарокін і яго маці-пенсіянерка Ларыса Сарокіна трактавалі па-свойму: нібыта за рулём быў не палкоўнік, а яго мама, а Артур адабраў ключы ад іх аўто, каб заняцца дарожным вымагальніцтвам.

Агляд у ДАІ паказаў, што палкоўнік быў моцна п'яны — у яго крыві было больш за 2 праміле алкаголю. У дачыненні да яго былі складзеныя пратаколы за «п'янку» за рулём і стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

1 сакавіка ад Ларысы Сарокінай у Следчы камітэт паступіла заява, у якой яна прасіла прыцягнуць пасажыра Toyota Артура да крымінальнай адказнасці паводле артыкула «Вымагальніцтва».

Праведзеная СК праверка паказала, што ў дзеяннях пасажыра «Таёты» адсутнічаў склад злачынства, таму ў распачынанні крымінальнай справы жанчыне было адмоўлена, аднак 13 красавіка праверка зноў была адноўленая.

***

18 красавіка суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў справу ў дачыненні да ключавога сведкі гэтай гісторыі — маці палкоўніка Ларысы Сарокінай. Яе прызналі вінаватай у дачы ілжывых паказанняў і прызначылі 2,1 млн штрафу. Такое ж рашэнне 29 красавіка было вынесена ў дачыненні да яшчэ адной сведкі — Людмілы Ю., галоўнага бухгалтара віцебскага КІМа.

2 мая суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў скаргу начальніка Першамайскага РАУС Віцебска палкоўніка міліцыі Сяргея Сарокіна на пастанову начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Назаркі, вынесеную 23 сакавіка цяперашняга года, - і пакінуў дакумент без зменаў, а скаргу - без задавальнення. Сарокіну прызначана пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення пасведчання кіроўцы (3 гады за «п'янку» за рулём і 2 - за стварэнне аварыйнай абстаноўкі), а таксама за абодва парушэнні прызначаны штраф у памеры 116 базавых велічынь - гэта 24 млн 360 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?