Фінляндыя выйграла ў Канады з лікам 4:0, фота iihf.com
Увечары Фінляндыя перамагла Канаду з лікам 4:0, а Расія — Швецыю — 4:1.
Такім чынам выніковае становішча:
група А: Чэхія — 18, Расія — 18, Швецыя — 13, Данія — 11, Нарвегія — 8, Швейцарыя — 8, Латвія — 6, Казахстан — 2.
Чэхія вышэй за Расію за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.
група В: Фінляндыя — 21, Канада — 18, Германія — 13. ЗША — 10, Славакія — 8, Беларусь — 6, Францыя — 5, Венгрыя — 3.
У чвэрцьфіналах у чацвер згуляюць:
Чэхія — ЗША,
Расія — Германія,
Швецыя — Канада,
Фінляндыя — Данія.
Паўфіналы пройдуць у суботу, фінал — у нядзелю.
Пакідаюць элітны дывізіён Казахстан і Венгрыя, іх месцы зоймуць наступнай вясной Славенія і Італія.