Пра гэта пераможца «Еўрабачання-2016» Джамала (Сусана Джамаладзінава) распавяла ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.
«У дом маіх бацькоў цяпер проста паломніцтва. Многія людзі нясуць кветкі, пякуць піражкі і кажуць словы падзякі. І не толькі крымскія татары — гэта вельмі важна».
«Мая песня не толькі пра крымскіх татараў. Мне вельмі важна, што людзі знайшлі ў гэтай гісторыі сябе. Мы любім музыку, калі ведаем, што яна пра нас. Пра каханне, пра пакуты … І так атрымалася з маёй песняй», — кажа спявачка.
«Я сябе вельмі свабодна адчуваю ў Кіеве, у іх [бацькоў] няма такой свабоды цяпер у Крыме. Я веру, што іх ніхто не будзе крыўдзіць, бо няма за што. Яны проста мае бацькі».
***
18 мая — угодкі дэпартацыі крымскіх татараў, калі ў 1944 г. паводле загаду Сталіна яны былі вывезеныя з Крыма.