Памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч заявіў пра ўжыванне катаванняў абодвума бакамі канфлікту ў Данбасе.

Паводле яго слоў, Служба бяспекі Украіны (СБУ) і сепаратысты нясуць адказнасць за незаконныя затрыманні людзей і жорсткае абыходжанне з імі. У дакладзе, які рыхтуецца прадставіць падкамітэт ААН па прадухіленні катаванняў, гаворыцца пра сотні такіх выпадкаў.

***

Дэлегацыя падкамітэту ААН па прадухіленні катаванняў з 19 па 25 мая працавала ва Украіне. Інспекцыя была спыненая за дзень да прызначанага тэрміну з-за адмовы ўкраінскіх уладаў дапусціць супрацоўнікаў ААН у некаторыя месцы, дзе, як мяркуецца знаходзяцца людзі, незаконна затрыманыя СБУ. Кіраўнік дэлегацыі Малколм Эванс абвінаваціў Украіну ў парушэнні абавязацельстваў, якія яна прыняла на сябе ў адпаведнасці з дадатковым пратаколам да канвенцыі супраць катаванняў.

Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак у адказ на прэтэнзіі ААН заявіў, што яе прадстаўнікам не забаранялі наведваць зняволеных. Па словах Грыцак, супрацоўнікам ААН нельга наведваць толькі раённыя падраздзяленні СБУ ў зоне правядзення аперацыі ў Данбасе, аднак у гэтых падраздзяленнях, па сцвярджэнні кіраўніка службы, зняволеных не ўтрымліваюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?