Зняволеныя паднялі бунт у калоніі №6 у Кіраваградскай вобласці Украіны. Пра гэта напісаў былы кіраўнік Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы Сяргей Старанькі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Сапраўдны бунт, калі нападаюць на супрацоўнікаў, забіраюць ключы і спецсродкі, адкрываюць або выломліваюць ўсе дзверы», — гаворыцца ў паведамленні. Па словах Старанькага, супрацоўнікі ўстановы не заходзяць на тэрыторыю калоніі, паколькі асцерагаюцца за сваё жыццё. Усё гэта, удакладняе ён, доўжыцца ўжо трое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0