Два чалавекі загінулі ў выніку крушэння лёгкага самалёта АН-2 у Растоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі мясцовага ўпраўлення МУС, катастрофа здарылася блізу хутара Садовы ў Сальскім раёне, размешчаным на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці.

Самалёт выконваў работы сельскагаспадарчага прызначэння. Прычыны крушэння пакуль не высветленыя.

Як паведамілі ТАСС у праваахоўных органах рэгіёну, на зямлі ахвяр і разбурэнняў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0