Як піша ў Facebook прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, справу аднавілі.

«У сувязі з больш цяжкімі наступствамі, якія наступілі ў выглядзе смерці пацярпелага. Расследаванне пачалося па нанова адкрытых акалічнасцях. Следства прызначыла і атрымала вынікі пасмяротнай судова-медыцынскай экспертызы, якая ўстанавіла, што смерць наступіла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. Такім чынам устаноўлена прычынна-выніковая сувязь паміж дзеяннямі абвінавачанага і смерцю Пішчэўскага».

Упраўленне Следчага камітэта Цэнтральнага раёна Мінска распачало крымінальную справу ў адносінах да Дзмітрыя Лукашэвіча. Артыкул — «прычыненне смерці па неасцярожнасці» (ч. 1 арт. 144 і ч. 1 арт. 339 КК). Справу перадалі пракурору. Той, як чакаецца, адправіць яе ў суд. Лукашэвіч цяпер пад падпіскай пра нявыезд.

Дзмітрый Лукашэвіч ударыў 31-гадовага Міхаіла Пішчэўскага падчас спрэчкі, якая завязалася паміж імі ўначы 25 мая 2014 года каля клуба ў Мінску. У выніку Пішчэўскі атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, яму выдалілі каля 20% галаўнога мозгу. Ад таго часу ён быў прыкаваны да ложка, а ў кастрычніку мінулага году памёр. На судзе было засведчана, што прычынай спрэчкі стала абраза Пішчэўскага паводле ягонай нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі — ён быў геем.

Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым у нанясенні траўмы і прысудзіў яму 2 гады і 8 месяцаў зняволення. 20 жніўня 2015-га ён выйшаў з калоніі па амністыі. За кратамі адбыў 11 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?