УСК па г. Мінску высвятляе акалічнасці ДТЗ на Партызанскім праспекце, у выніку якога адзін мужчына ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы, другі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.

Паводле папярэдніх дадзеных, атрыманых у ходзе агляду месца здарэння, выяўлена, што кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Пасат», які рухаўся па Партызанскім праспекце з боку вул. Кабушкіна, на скрыжаванні з вул. Шашэйнай здзейсніў наезд на рэгуляваным пешаходным пераходзе на двух мужчын, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем «Хёндай».

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса. Праца на месцы працягваецца.

УСК па г. Мінску заклікае відавочцаў здарэння і людзей, якія маюць па гэтым пытанні якую-небудзь інфармацыю, звярнуцца па тэлефонах 8017-222-25-10, 8017-222-08-32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?