У Гродне ў нядзелю, 12 чэрвеня, кампанія «Лама Голд» сумесна з УУС Гродзенскага аблвыканкама зладзіла ў парку Жылібера свята для «цяжкіх» дзяцей пад дэвізам «Жыві выдатна, жыві правільна». Перад гасцямі выступіла школа танца Олі Лета, духавы аркестр і дыджэі радыёстанцый Гродна.

«У нас была задача — нестандартным і арыгінальным спосабам прафілактаваць супрацьпраўныя дзеянні. Не так, як мы звычайна робім — прыходзім у школу і расказваем, што такое добра, а што такое дрэнна. На мерапрыемстве падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, атрымлівалі падарункі. Мы нікога не пакрыўдзілі і, спадзяюся, падлеткi засталіся задаволеныя», — сказаў прадстаўнiк УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Аўтух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?