Фота ctnews.ro.

Фота ctnews.ro.

Памежная служба берагавой аховы Румыніі заўважыла грамадзяніна Беларусі, які дрэйфаваў на самаробнай лодцы ў Чорным моры, паведамляюць румынскія СМІ.

Па дадзеных Ziua de Constanţa, гэта адбылося 3 ліпеня каля 23 гадзін.

Мужчыну знайшлі з дапамогай сістэмы відэаназірання на невялікай лодцы, якая дрэйфавала з хуткасцю каля 12 марскіх міль у гадзіну ў напрамку румынскага горада Мангалія.

Памежнікі затрымалі незвычайнае судна. Яно збудаванае з лодкі, дах зроблены з тканіны, а мачта — з пустых бляшанак.

Унутры знайшлі мужчыну, якога з прыкметамі абязводжвання і гіпатэрміі даставілі ў бальніцу Мангаліі.

Затрыманы аказаўся 56-гадовым грамадзянінам Беларусі. Мужчына распавёў, што напрыканцы мінулага месяца пакінуў тэрыторыю Украіны з пляжу, які знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Адэсы. Ён планаваў на самаробнай лодцы даплысці да берагоў Паўднёвай Амерыкі.

Паведамляецца, што жыццю грамадзяніна Беларусі нічога не пагражае, сёння яго перадалі Іміграцыйнай службе. Ён абвінавачваецца ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?