Пошук кандыдатаў на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня) будзе ажыццяўляць шведскі офіс міжнароднага агенцтва па падборы кіруючага персаналу, паведаміў БелаПАН кіраўнік па камунікацыях і маркетынгу ЕГУ Максімас Мілта.

Паводле яго слоў, арганізацыя нанятая для гэтай мэты Шведскім агенцтвам міжнароднага развіцця (SIDA). Цяпер SIDA ажыццяўляе нагляд за Траставым фондам ЕГУ.

«Гэта пытанне знаходзіцца пад кантролем донараў, і працэс пошуку рэктара будзе максімальна адкрытым», — сказаў Мілта, адзначыўшы, што пра тэрміны гаварыць рана.

Адказваючы на пытанне, чаму падбор кандыдатаў на пасаду рэктара будзе ажыццяўляць не ЕГУ, а іншая арганізацыя, Мілта заявіў, што агенцтва будзе толькі прымаць заяўкі кандыдатаў і актыўна іх шукаць. Канчатковае рашэнне наконт кандыдатуры рэктара прыме ўсеагульны сход заснавальнікаў, сярод якіх фонд «Еўразія», фонд «Адкрытае грамадства» і Інстытут міжнароднай адукацыі.

Рэктар ЕГУ прафесар Дэвід Полік завершыць сваё знаходжанне на гэтай пасадзе ў канцы лета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?