Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 304 ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, гаворыцца на сайце ЦВК.

Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі такіх груп. Прыём заявак скончыўся 7 ліпеня.

Зарэгістраваныя 201 беспартыйныя групы, ад партый — 103, у тым ліку ад АГП — 24 групы, БНФ — 16, Справядлівага свету — 16, БСДП «Грамада» — 12, Кампартыі Беларусі — 11, ЛДПБ — 10, партыі «Зялёных» і Патрыятычнай партыі — па 3, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады — 1.

Вылучэнне кандыдатаў палітычнымі партыямі і працоўнымі калектывамі працягнецца па 1 жніўня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0