У суполцы «Пошуг» УКантакце з'явілася відэа, на якім відаць, як два хлопцы змушаюць трэцяга зняць саколку, на якой адлюстраваны Пуцін і надпіс «Самы ветлівы з людзей».

Словы тых, хто змушае зняць майку, заглушаныя. Відаць, у мэтах канспірацыі. Але ж добра чуваць, як апраўдваецца хлопец.

«Гэта адзіная чыстая майка, таму і адзеў, — кажа ён. — Калі хочаш, магу перавярнуць».

За некалькі гадзін пасля публікацыі на Youtube відэа набрала некалькі тысяч праглядаў, аднак, праз скаргі яго адтуль выдалілі.

Таксама пакуль незразумела, ці адбывалася гэта ў Беларусі. Хутчэй, не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?