Упраўленне па вышэйшай адукацыі Турцыі таксама запатрабавала звольніць усіх 1577 дэканаў турэцкіх універсітэтаў.

Акрамя таго, прадстаўнік міністэрства адукацыі расказаў Рэйтэр пра ануляванне ліцэнзій 21 тысячы настаўнікаў, якія працуюць у прыватных навучальных установах.

У дачыненні да адхіленых работнікаў пачалі расследаванне па ўстанаўленні іх магчымай сувязі з прыхільнікамі прапаведніка Фетхулаха Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі бунту.

Раней прэм'ер-міністр Турцыі Бэналі Ілдырым заклікаў «ачысціць Турцыю ад прыхільнікаў Гюлена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?