Забойства журналіста Паўла Шарамета, які загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня, звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю ўкраінскай службе «Радыё Свабода» галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Сеўгіль Мусаева-Баравік. Шарамет быў журналістам гэтага выдання.

Беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве. На скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка неўзабаве пасля таго, як журналіст ад'ехаў ад свайго дома, у яго аўтамабілі спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Украінская паліцыя кваліфікавала злачынства як наўмыснае забойства, распачата крымінальная справа.

Павел Шарамет і яго сяброўка Алёна Прытула, кіраўнік выдання «Украінская праўда», апошнім часам скардзіліся на сачэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?