Фота belarus.by.

Фота belarus.by.

Незадаволеныя, па словах Ярмошынай, «прадстаўнікі тых рухаў і партый, грамадскіх аб'яднанняў, якія пазіцыянуюць сябе як наша палітычная апазіцыя. Іх заяўка задаволена на 17%».

«Людзі, уключаныя ў склад выбарчых камісій, — гэта грамадзяне, якія даўно працуюць на выбарах, вядомыя, станоўча характарызуюцца, — патлумачыла кіраўнік ЦВК. — І там няма нічога асабістага. Чалавек добры, чалавек надзейны — значыць ён, незалежна ад палітычных поглядаў і крытыкі ўлады, уключаецца ў выбарчую камісію».

У той жа час, як адзначыла Ярмошына, «калі чалавек нідзе не працуе, не валодае дастатковай адукацыяй, паводзіць сябе адкрыта маргінальна, не плаціць падаткі як падаткаплацельшчык, гэта значыць нідзе не працуе, то, зразумела, ён не можа лічыцца стаўпом грамадства і чалавекам досыць рэспектабельным, каб уваходзіць у склад выбарчай камісіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?