Тэрарыстычная «Ісламская дзяржава» апублікавала ў Тэлеграме відэа з заклікам да джыхаду на тэрыторыі Расіі.

9-хвіліннае відэа з'явілася ў Ютубе ў нядзелю.

«Слухай, Пуцін, мы прыедзем у Расію і будзем забіваць вас дома», — гаворыць на відэа чалавек у масцы.

Тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы» кантралююць частку тэрыторыі Ірака і Сірыі. Яны ажыццявілі дзясяткі тэрактаў у арабскіх краінах і Еўрасаюзе.

Расія ваюе з ісламскімі тэрарыстамі на баку ўрада Башара Асада ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?