Меўлют Чавушоглу. Фота lenta.ru.

Меўлют Чавушоглу. Фота lenta.ru.

Як заявіў кіраўнік МЗС у інтэрв'ю газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung ў нядзелю, 31 ліпеня, Анкара адмовіцца выконваць пагадненне па бежанцах у тым выпадку, калі Брусэль да кастрычніка не ўвядзе бязвізавы рэжым для турэцкіх грамадзян.

Чавушоглу зазначыў, што гэта не пагроза, аднак калі не будзе палягчэння візавага рэжыму, Турцыя «будзе вымушана дыстанцыявацца» ад пагаднення па бежанцах. Паводле яго слоў, турэцкі ўрад чакае ад ЕС канкрэтнай даты, калі могуць быць адмененыя візы. «Гэта можа быць пачатак ці сярэдзіна кастрычніка», — дадаў міністр.

У адпаведнасці з падпісаным 18 сакавіка 2016 года пагадненнем, усе бежанцы, якія нелегальна прыбылі марскім шляхам да берагоў Грэцыі, павінны быць адпраўлены назад у Турцыю. Пры гэтым за кожнага мігранта, які вярнуўся з Грэцыі ў Турцыю, краіны ЕС прымуць аднаго сірыйскага бежанца з турэцкай тэрыторыі. Акрамя таго, Брусэль пагадзіўся даць Анкары 6 млрд еўра — гэтая сума павінна пайсці на патрэбы бежанцаў.

У маі 2016 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ужо пагражаў Еўрасаюзу разрывам міграцыйнай здзелкі. Для палягчэння візавага рэжыму турэцкія ўлады павінны выканаць 72 умовы, пастаўленыя перад імі Еўракамісіяй. Еўрапейскія палітыкі, у тым ліку канцлер ФРГ Ангела Меркель, неаднаразова заяўлялі, што патрабаванні да гэтага часу не выкананы і, такім чынам, адмена візаў пакуль немагчымая. У прыватнасці, ЕС дамагаецца змены закона аб барацьбе з тэрарызмам, бо ў цяперашняй версіі ён можа быць накіраваны супраць апазіцыянераў і журналістаў, якія крытыкуюць урад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?