Фота img.joinfo.ua.

Фота img.joinfo.ua.

Ад 1 жніўня БПМ павялічылі на 3,3%, цяпер ён складае 175,50 рубля. Такім чынам, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці ад сёння складае 1.755 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2.457. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — 175,50.

Вырасла таксама штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам. Дапамога на дзіця-інваліда цяпер складае 122,85 рублёў, на іншых дзяцей у сям'і — 87,75.

Акрамя гэтага, павялічылі дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: на першае дзіця — да 252,39 рубля, на другое і наступных дзяцей — да 288,44, на дзіця-інваліда — да 324,50 рубля.

Новыя дапамогі будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?