Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Як інфармуе БелаПАН, скачок арганізаваў муж загінулай, афіцэр. Яму выставілі абвінавачанне па артыкуле «злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады» (ч. 3 арт. 455 КК). Афіцэру пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Ад далейшых каментароў па гэтай справе ў Следчым камітэце адмаўляюцца, адзначае БелаПАН.

Вядома, што для скачка выкарыстоўваўся самалёт, які належыць Віцебскаму аэраклубу ДТСААФ. Аднак дамова арэнды была заключана з вайсковай часткай, а не з фізічнай асобай. Загінулая ваеннаслужачай не з'яўлялася, у частцы не працавала. Для скачка выкарыстоўвалася абсталяванне, якое знаходзіцца на балансе вайсковай часткі.

У Міністэрстве абароны ад каментароў адмаўляюцца. Вайсковая частка 97020 з'яўляецца закрытай элітнай, вядомая як армейскі спецназ. Яе байцы прымалі ўдзел у антытэрарыстычных вучэннях разам са спецназам КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэта.

Вядома, што загінулай было 34 гады. У Віцебску сям'ю характарызуюць толькі са станоўчага боку. Муж і жонка выхоўвалі непаўналетняе дзіця.

Афіцэр вайсковага спецназа арганізаваў жонцы скачок з парашутам на дзень народзінаў. А той не раскрыўся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0