Кот пароды мэйн-кун. Фота coonwood.ru.
На кантакт з ёй выйшла жанчына, якая паабяцала прывезці патрэбнае кацяня, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Жанчына пісала, што прывозіць катоў па замове, і пацвярджала словы здымкамі мэйн-кунаў, сцягнутымі з інтэрнэта. Школьніцу ўдалося пераканаць.
Дзяўчынка ў прысутнасці сяброўкі перадала жанчыне 200 даляраў ЗША, і тая абяцала адразу ж паехаць па ката, але ні праз дзень, ні праз два мара школьніцы не ажыццявілася.
Махлярка спасылалася на розныя абставіны, а потым і ўвогуле перастала выходзіць на сувязь.
Пасля яе знайшлі праваахоўнікі. 25-гадовая жанчына зарабляла тым, што выманьвала грошы ў даверлівых грамадзян. Ахвяр, як правіла, шукала ў інтэрнэце. Толькі ў Полацку на яе рахунку адразу некалькі махлярстваў.