Пра гэта гаворыцца ў заяве гуманітарнага каардынатара ААН у Сірыі Якуба Хелу і рэгіянальнага каардынатара сірыйскага крызіснага цэнтра Кевіна Кэнэдзі, паведамляецца на сайце арганізацыі.

«Як мінімум ААН патрабуе паўнавартаснага пагаднення аб спыненні агню або штотыднёвыя 48-гадзінныя гуманітарныя паўзы, каб дабрацца да мільёнаў людзей і папоўніць харчовыя запасы і медыкаменты, якіх крытычна не хапае», — гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама адзначаецца, што без вады і святла ў Алепа застаюцца каля двух мільёнаў чалавек. Вады ў студнях і рэзервуарах Алепа не хапае, каб задаволіць патрэбы насельніцтва, і калі не аднавіць водазабеспячэнне і лініі электраперадач, наступствы могуць быць «жахлівымі», адзначаюць прадстаўнікі ААН.

Пастаўкі гуманітарных грузаў у арганізацыі прапануюць наладзіць з тэрыторыі Турцыі. Пры гэтым у заяве падкрэсліваецца, што ўсе бакі павінны гарантаваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і інфраструктуры ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

Гуманітарная сітуацыя ў Алепа абмяркоўвалася напярэдадні ў ААН на нефармальнай сустрэчы з удзелам сябраў Савета бяспекі арганізацыі. У аўторак Рада бяспекі правядзе з удзелам спецпасланніка генеральнага сакратара ААН па Сірыі Стафана дэ Містуры нараду, на якой будзе ўзнята пытанне палітычнага ўрэгулявання сірыйскага канфлікту.

28 ліпеня пра адкрыццё гуманітарных калідораў для мірных жыхароў і сірыйскіх баевікоў, якія хочуць скласці зброю, абвясцілі ўлады Расіі і Сірыі. Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як сірыйскі ўрад высунуў ультыматум баевікам, заклікаўшы іх здацца.

Трэцяга жніўня Мінабароны Расіі распавяло пра першыя вынікі працы гуманітарнага калідора. Па звестках ведамства, каля 400 мірных жыхароў пакінулі раёны Алепа, больш за 200 чалавек атрымалі кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, 94 баевіка склалі зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?