У расійскіх сацыяльных сетках набірае папулярнасць відэа з шыкоўнай вечарыны ў гонар 700-годдзя рубля, якая прайшла 7 жніўня ў маскоўскім «Прэзідэнт-гатэлі».

У кадр трапіла адна з забавак, падрыхтаваных для гасцей — «бой» дзвюх мадэлей у басейне з чорнай ікрой.

Мадэлі сімвалізавалі сабою заходнія валюты: даляр (якая леваруч) і еўра (праваруч).

Паведамляецца, што такім чынам арганізатары спрабавалі запэўніць прысутных, што сітуацыя з расійскім рублём стабілізуецца — мерапрыемства нібыта прайшло пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?