Сяброўка ночка, дарагая,
Ты залюляеш, ты заспіш —
На ноч з плячэй сваіх скідаю
Грувасткі і абрыдлы крыж.

Шкада плячэй, крыжом пацёртых,
А больш яшчэ шкада душу,
А заўтра зранку – mecum porto —
Усё сваё з сабой нашу.

8.07.16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?