У абедзвюх намінацыях беларускія экіпажы, якія выкарыстоўвалі штурмавікі Су-25 і верталёты Мі-8, заваявалі срэбныя медалі.
Беларускія Су-25, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. Фота vsr.mil.by.
Акрамя беларускай і расійскай каманд у конкурсе ўдзельнічалі каманды Кітая і Казахстана. Усяго ў спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 50 экіпажаў баявых самалётаў і верталётаў, піша vsr.mil.by.
У выніку ў камандным заліку першае месца атрымала Расія, другое — Беларусь, трэцяе — Кітай.
Пазнаёміцца з вынікамі спаборніцтваў у кожнай намінацыі можна на сайце armygames2016.mil.ru