Папулярны мінскі блогер Антон Матолька зрабіў сабе новую фрызуру. У якасці цырульніка ён выбраў Паўла Вінаградава.
Вінаградаў — былы палітвязень, а таксама чалавек, які адседзеў на Акрэсціна рэкордную колькасць тэрмінаў за палітычныя перформансы.
Між тым першая прафесія Вінаградава — гэта акурат цырульнік. З працы за палітыку могуць выгнаць, але прыватную практыку хто ж забароніць?
«Павел Вінаградаў — самы вядомы палітычны сутачнік нашых дзён прэзентуе: «Цырульня «15 сутак» у каворкінгу «Хата 1863», — жартуе Матолька ў сябе ў фэйсбуку.
«Свой да свайго па сваё», — гэта быў знакаміты прынцып заходнеўкраінскага кааператыўнага руху 1920-х. Такім чынам украінцы падтрымлівалі ўласных вырабнікаў і крамы ў процівагу палякам. Цяпер — смехам ці не смехам — той самы прынцып прабіваецца і ў беларускай супольнасці.