У Мінску вылучана 8 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінскага гарадскога савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама.

Так, кандыдатамі ў сенатары сталі намеснік міністра юстыцыі Ала Бадак, дырэктар РНПЦ «Мацi i дзiця» Канстанцін Вільчук, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргей Рахманаў, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі завяршаецца 19 жніўня. Кандыдаты рэгіструюцца ў ЦВК з 20 па 24 жніўня. Непасрэдна самі выбары сенатараў пройдуць з 25 жніўня па 13 верасня на пасяджэннях мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абласцей, дэпутатаў Мінгарсавета. Вынікі выбараў павінны быць канчаткова падведзены не пазней за 30 верасня.

***

Савет Рэспублікі — адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае прэзідэнт Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?